Горад
Чарлстан
Charleston
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Каардынаты
32°46′34″ пн. ш. 79°55′57″ з. д.
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
347,5 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
  • 150 227 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[2][3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
843
Афіцыйны сайт
charlestoncity.info (англ.)
Чарлстан на карце ЗША ±
Чарлстан (Паўднёвая Караліна) (ЗША)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна) (Паўднёвая Караліна)
Чарлстан (Паўднёвая Караліна)

Ча́рлстан (англ.: Charleston) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы штата Паўднёвая Караліна, ЗША, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны на паўвостраве паміж вусцямі рэк Эшлі і Купер (паўднёвага рукавы ракі Санці), у глыбакаводнай бухты, вельмі зручнай для стаянкі суднаў. Буйны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Насельніцтва 127 999 жыхароў (2013 года).

Гісторыя

Гістарычная забудова ў цэнтры Чарлстана

Чарлстан — першае англійскае паселішча ў Паўднёвай Караліне. Закладзена было ў 1670 годзе пад назвай Charles Towne («горад Карла») — у гонар караля Англіі Карла II. У 1680 годзе Чарлстан быў перанесены на сваё цяперашняе месца і стаў багацець на гандлі рысам і індыга. У 17221783 гадах стаў афіцыйна называцца Charles City and Port. Да 1775 года тут знаходзілася рэзідэнцыя губернатара Паўднёвай Караліны, а да 1790 года ён служыў сталіцай гэтага штата.

На працягу першай паловы XIX стагоддзя Чарлстан — адзін з самых паспяховых гарадоў у паўднёвых штатах, найважнейшы баваўняны порт. У снежні 1860 года жыхары Чарлстана абвясцілі пра сэцэсію Паўднёвай Караліны ад ЗША. З захопу форта Самтэр у Чарлстанскай бухце пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША (зараз форт абвешчаны нацыянальным помнікам). З 10 ліпеня 1863 года па 18 лютага 1865 года горад знаходзіўся ў блакадзе. Са спробай прарваць гэту блакаду звязаны першы ў гісторыі эпізод паспяховага выкарыстання падводнай лодкі: H. L. Hunley патапіла шлюп USS Housatonic, але і сама загінула.

Пазбавіўшыся свайго значэння ў якасці баваўнянага порта, Чарлстан сутыкнуўся з эканамічным спадам. У XX стагоддзі апорай мясцовай эканомікі была база ваенна-марскога флоту ЗША, якую пашыралі падчас абедзвюх сусветных войнаў. Закрыццё шэрагу абаронных прадпрыемстваў у 1993 годзе стала сур’ёзным ударам па горадзе.

Клімат

Горад знаходзіцца ў вільготным субтрапічным клімаце (Cfa паводле класіфікацыі Кёпена) з мяккай зімой і спякотным, вільготным летам. На працягу ўсяго года выпадае вялікая колькасць ападкаў. Максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 2 чэрвеня 1985 на ўзроўні 40 °C (104 °F), мінімальная 21 студзеня 1985 на ўзроўні −12 °C (10 °F). Ураганы з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для тэрыторыі летам і ранняй восенню, у верасні 1989 года тры чвэрці будынкаў пацярпелі ад напору ўрагана «Х’юга»; агульная сума шкоды наблізілася да 3 мільярдаў долараў.

Клімат Чарлстана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 28,3 30,6 32,2 35,0 37,2 39,4 40,0 40,6 37,2 34,4 31,1 28,3 40,6
Сярэдні максімум, °C 15,0 17,1 20,9 24,7 28,4 31,3 32,8 31,9 29,3 25,1 21,0 16,4 24,5
Сярэдняя тэмпература, °C 9,1 10,9 14,5 18,2 22,5 26,1 27,8 27,2 24,4 19,4 14,8 10,4 18,8
Сярэдні мінімум, °C 3,1 4,8 8,2 11,8 16,6 20,9 22,8 22,4 19,6 13,8 8,6 4,5 13,1
Абсалютны мінімум, °C −14,4 −11,1 −9,4 −1,7 2,2 10,0 12,2 13,3 5,6 −2,8 −9,4 −13,3 −14,4
Норма ападкаў, мм 94 75 94 74 77 144 166 182 155 95 62 79 1 297
Крыніца: Надвор'е і клімат

Славутасці

Нямецкая евангелічна-лютэранская царква Св. Матфея

Горад вядомы сваімі старадаўнімі дамамі і цэрквамі каланіяльнага перыяду, маляўнічымі вулачкамі і дворыкамі, а таксама садамі. Некалькі сядзіб плантатараў адкрыты для наведвання ў якасці музеяў. Сярод адукацыйных устаноў — муніцыпальны каледж (1770, першы ў ЗША), медыцынскі ўніверсітэт (1824) і ваенная школа (1842). Чарлстанскі музей (1773) — найстарэйшы музей у ЗША.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

  • Стральба ў Чарлстане

Зноскі

  1. https://www.charleston-sc.gov/directory.aspx?EID=797 Праверана 15 сакавіка 2024.
  2. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.

Літаратура

  • Ча́рлстон // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 539. — 592 с. 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Ча́рлстон // Энциклопедический географический словарь (руск.). М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 747. — 800 с. — (Словари но­вого века). 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.