Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Darwin».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Чарлз Роберт Дарвін[15] (англ.: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — англійскі прыродазнавец, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой усе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.
Жыццё
Чарлз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў Шрусберы, графства Шропшыр, у радавым маёнтку Маунт Хаўс (англ. Mount House)[16]. Пяты з шасці дзяцей заможнага лекара і фінансіста Роберта Дарвіна і Сьюзанн Дарвін (англ.: Susannah Darwin), народжанай Уэджвуд (англ. Wedgwood). Ён з’яўляецца ўнукам навукоўца-натураліста Эразма Дарвіна па бацькоўскай лініі і мастака Джозайі Уэджвуда па матчынай. Абодва сямействы ў значнай частцы прымалі ўнітарыянства, аднак Уэджвуд былі прыхаджанамі англіканскай царквы.
Да таго часу, як ён паступіў у дзённую школу ў 1817 годзе, васьмігадовы Дарвін ужо далучыўся да натуральнай гісторыі і калекцыянавання. У гэтым годзе, у ліпені, памірае яго маці, і выхаванне 8-гадовага хлопчыка цалкам кладзецца на плечы бацькі, які не заўсёды чула прыслухоўваўся да духоўных запытаў сына. З верасня 1818 года ён разам са старэйшым братам Эразмам (Erasmus Alvey Darwin) паступае на пансіён у бліжэйшую англіканскую Школу Шрусберы (Shrewsbury School)[17][18], дзе будучы натураліст, які горача любіў прыроду, павінен быў вывучаць «сухія для яго жывой душы рэчы», як класічныя мовы і славеснасць. Гімназічныя гады заканамерна закончыліся атрыманнем пасрэднага атэстата.
Перад тым як адправіцца са сваім братам Эразмам ва ўніверсітэт Эдынбурга, летам 1825, ён выступае ў ролі асістэнта-вучня і дапамагае бацьку ў яго медыцынскай практыцы, аказваючы дапамогу беднякам Шропшыра.
У Эдынбургскім універсітэце Дарвін вывучаў медыцыну. Падчас навучання ён зразумеў, што лекцыі нудныя, а хірургія прычыняе пакуты, таму ён закідвае навучанне медыцыне. Замест гэтага ён пачынае вывучаць таксідэрмію ў Джона Эдманстоўна, вызваленага чорнага раба, які атрымаў свой вопыт, суправаджаючы Чарлза Уотэртана.
У 1826 годзе, будучы студэнтам кабінета натуральнай гісторыі, ён далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, у якім актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. У гэты час ён асісціруе Роберту Эдманду Гранту ў яго даследаваннях анатоміі і жыццёвага цыклу марскіх беспазваночных. На пасяджэннях таварыства, у сакавіку 1827, Дарвін прадстаўляе кароткія паведамленні аб сваіх першых адкрыццях, якія мянялі яго погляд на звыклыя рэчы.
Бацька Дарвіна, даведаўшыся, што сын закінуў навучанне медыцыне, быў раззлаваны і прапанаваў яму паступіць у каледж Хрыста Кембрыджскага ўніверсітэта і атрымаць сан святара Англіканскай царквы[19].
У 1831 годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта, Дарвін у якасці натураліста адправіўся ў кругасветнае падарожжа на экспедыцыйным судне каралеўскага флоту «Бігль», адкуль вярнуўся ў Англію толькі 2 кастрычніка 1836 года. Падарожжа працягвалася амаль пяць гадоў. Вялікую частку часу Дарвін праводзіць на беразе, вывучаючы геалогію і збіраючы калекцыі па натуральнай гісторыі, у той час як «Бігль» пад кіраўніцтвам Фіцроя ажыццяўляў гідраграфічную і картаграфічную здымку ўзбярэжжа[20][21].
У 1838—1841 гг. Дарвін быў сакратаром Лонданскага геалагічнага таварыства. У 1839 ажаніўся, а ў 1842-м сямейная пара пераехала з Лондана ў Даўн (графства Кент), дзе стала жыць пастаянна. Тут Дарвін вёў адасобленае і мернае жыццё вучонага і пісьменніка.
Навуковая праца Дарвіна
Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).
Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з’яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых форм. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з’яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з форм натуральнага адбору.
Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін.
Ушанаванне памяці
У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.
Гл. таксама
Бібліяграфія
- 1836: A LETTER, Containing Remarks on the Moral State of TAHITI, NEW ZEALAND, &c. — BY CAPT. R. FITZROY AND C. DARWIN, ESQ. OF H.M.S. 'Beagle.' Архівавана 15 лютага 2006.
- 1839: Journal and Remarks (The Voyage of the Beagle)
- Zoology of the Voyage of H.M.S. Beagle: published between 1839 and 1843 in five volumes by various authors, Edited and superintended by Charles Darwin: information on two of the volumes —
- 1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin’s introduction) Архівавана 15 лютага 2006.
- 1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges) Архівавана 15 лютага 2006.
- 1842: The Structure and Distribution of Coral Reefs
- 1844: Geological Observations of Volcanic Islands , (French version)
- 1846: Geological Observations on South America
- 1849: Geology from A Manual of scientific enquiry; prepared for the use of Her Majesty’s Navy: and adapted for travellers in general., John F.W. Herschel ed. Архівавана 15 лютага 2006.
- 1851: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes. Архівавана 15 лютага 2006.
- 1851: A Monograph on the Fossil Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes of Great Britain Архівавана 12 лютага 2006.
- 1854: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Balanidae (or Sessile Cirripedes); the Verrucidae, etc. Архівавана 15 лютага 2006.
- 1854: A Monograph on the Fossil Balanid? and Verrucid?? of Great Britain Архівавана 15 лютага 2006.
- 1858: On the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection
- 1859: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life
- 1862: On the various contrivances by which British and foreign orchids are fertilised by insects Архівавана 15 лютага 2006.
- 1868: Variation of Plants and Animals Under Domestication (PDF format), Vol. 1, Vol. 2
- 1871: The Descent of Man and Selection in Relation to Sex
- 1872: The Expression of Emotions in Man and Animals
- 1875: Movement and Habits of Climbing Plants
- 1875: Insectivorous Plants
- 1876: The Effects of Cross and Self-Fertilisation in the Vegetable Kingdom
- 1877: The Different Forms of Flowers on Plants of the Same Species
- 1879: «Preface and 'a preliminary notice'» in Ernst Krause’s Erasmus Darwin Архівавана 6 сакавіка 2005.
- 1880: The Power of Movement in Plants
- 1881: The Formation of Vegetable Mould Through the Action of Worms
- 1887: Autobiography of Charles Darwin (Edited by his Son Francis Darwin)
- 1958: Autobiography of Charles Darwin (Barlow, unexpurgated)
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Charles Robert Darwin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Charles Darwin // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
- ↑ Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 25 студзеня 2017.
- ↑ https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
- 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Cambridge Alumni Database — University of Cambridge.
- ↑ https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=darwin;smode=advanced;f1-date=1869 Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ https://www.amacad.org/sites/default/files/academy/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/electionIndex1850-1899.pdf Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ https://www.zsl.org/blogs/artefact-of-the-month/charles-darwin-zsl-london-zoo Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ http://www.ras.ru/news/shownews.aspx?id=6904027a-321e-40ae-9387-6a5cfa28bf4c#content Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Напісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 6.
- ↑ John H. Wahlert. mount / The Mount House, Shrewsbury, England (Charles Darwin) . Darwin and Darwinism. Baruch College (11 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 26 лістапада 2008.
- ↑ Desmond & Moore 1991, с. 12-15.
- ↑ Darwin 1958, с. 21-25.
- ↑ Desmond & Moore 1991, с. 47-48.
- ↑ Keynes 2000, с. 9-11.
- ↑ van Wyhe, John. Charles Darwin: gentleman naturalist: A biographical sketch (англ.)(недаступная спасылка). Darwin Online (10 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 15 ліпеня 2012.
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- 1911 Encyclop?dia Britannica/Darwin, Charles Robert (англ.)
- Anonymous (1882). Obituary: Death Of Chas. Darwin. en:The New York Times. Праверана 2008-10-30.
- Arrhenius, O. (October 1921). Influence of Soil Reaction on Earthworms. Ecology. pp. 255–257. Праверана 2006-12-15.
- Balfour, J. B. (11 May 1882). Obituary Notice of Charles Robert Darwin. Transactions & Proceedings of the Botanical Society of Edinburgh. pp. 284–298.
{{cite book}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка) - Bannister, Robert C. (1989). Social Darwinism: Science and Myth in Anglo-American Social Thought. Philadelphia: Temple University Press. ISBN 0-87722-566-4.
- Bowler, Peter J. (1989). The Mendelian Revolution: The Emergence of Hereditarian Concepts in Modern Science and Society. Baltimore: Johns Hopkins University Press. ISBN 0-485-11375-9.
- Browne, E. Janet (2002). Charles Darwin: vol. 2 The Power of Place. London: Jonathan Cape. ISBN 0-7126-6837-3.
- Darwin, Charles (1842). "Pencil Sketch of 1842". In Darwin, Francis (рэд.). The foundations of The origin of species: Two essays written in 1842 and 1844. Cambridge University Press (апублікавана 1909).
- Darwin, Charles; Wallace, Alfred Russel (1858). en:On the Tendency of Species to form Varieties; and on the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection. Zoology 3. Journal of the Proceedings of the Linnean Society of London. pp. 46–50.
{{cite book}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка) - Darwin, Charles (1859). [[:en:On the Origin of Species]] by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life (1st ed.). London: John Murray. Праверана 2008-10-24.
{{cite book}}
: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка) - Darwin, Charles (1868). The variation of animals and plants under domestication. London: John Murray. Праверана 2008-11-01.
- Darwin, Charles (1871). [[The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex]] (1st ed.). London: John Murray. Праверана 2008-10-24.
{{cite book}}
: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка) - Darwin, Charles (1872). [[:en:The Expression of the Emotions in Man and Animals]]. London: John Murray. Праверана 2008-11-04.
{{cite book}}
: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка) - Desmond, Adrian J. (2004). "Darwin". Encyclopaedia Britannica (DVD ed.).
- FitzRoy, Robert (1839). Voyages of the Adventure and Beagle, Volume II. London: Henry Colburn. Праверана 2008-11-04.
- Freeman, R. B. (1977). The Works of Charles Darwin: An Annotated Bibliographical Handlist. Folkestone: Wm Dawson & Sons Ltd. Праверана 2008-11-04.
- Hart, Michael (2000). The 100: A Ranking of the Most Influential Persons in History. New York: Citadel.
- Kotzin, Daniel (2004). Point-Counterpoint: Social Darwinism. Columbia American History Online. Праверана 2008-11-22. Архівавана 19 ліпеня 2011.
- Lamoureux, Denis O. (March 2004). Theological Insights from Charles Darwin (PDF). Perspectives on Science and Christian Faith. Vol. 56. pp. 2–12. Праверана 2008-11-22.
- Leff, David (2000). About Charles Darwin. Праверана 2008-11-22.
- Leifchild (1859). Review of `Origin'. Athenaeum. Праверана 2008-11-22.
- Lucas, J. R. (1979). Wilberforce and Huxley: A Legendary Encounter. The Historical Journal. Vol. 22. pp. 313–330. Архівавана з арыгінала 10 красавіка 2011. Праверана 2008-11-22.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архівавана 10 красавіка 2011. - Miles, Sara Joan (2001). Charles Darwin and Asa Gray Discuss Teleology and Design. Perspectives on Science and Christian Faith. Vol. 53. pp. 196–201. Праверана 2008-11-22.
- Moore, James (2005). Darwin — A 'Devil’s Chaplain'? (PDF). American Public Media. Праверана 2008-11-22. Архівавана 27 лютага 2008.
- Moore, James (2006). Evolution and Wonder - Understanding Charles Darwin. Speaking of Faith (Radio Program). American Public Media. Архівавана з арыгінала 22 снежня 2008. Праверана 2008-11-22.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архівавана 22 снежня 2008. - Owen, Richard (1840). Darwin, C. R. (рэд.). Fossil Mammalia Part 1. The zoology of the voyage of H.M.S. Beagle. London: Smith Elder and Co.
- Paul, Diane B. (2003). "Darwin, social Darwinism and eugenics". In Hodge, Jonathan and Radick, Gregory (рэд.). The Cambridge Companion to Darwin. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 214–239. ISBN 0-521-77730-5.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: editors list (link) - Smith, Charles H. (1999). Alfred Russel Wallace on Spiritualism, Man, and Evolution: An Analytical Essay. Праверана 2008-12-07.
- Sulloway, Frank J. (Spring 1982). Darwin and His Finches: The Evolution of a Legend (PDF). Journal of the History of Biology. Vol. 15. pp. 1–53. Праверана 2008-12-09.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: date і year (link) - Sweet, William (2004). Herbert Spencer. Internet Encyclopedia of Philosophy. Праверана 2006-12-15.
- Wilkins, John S. (1997). Evolution and Philosophy: Does evolution make might right?. TalkOrigins Archive. Праверана 2008-11-22.
- Wilkins, John S. (2008). "Darwin". In Tucker, Aviezer (рэд.). A Companion to the Philosophy of History and Historiography. Blackwell Companions to Philosophy. Chichester: Wiley-Blackwell. pp. 405–415. ISBN 1-4051-4908-6.
- van Wyhe, John (27 March 2007). Mind the gap: Did Darwin avoid publishing his theory for many years?. Notes and Records of the Royal Society. Vol. 61. pp. 177–205. doi:10.1098/rsnr.2006.0171. Праверана 2008-02-07.
- Yates, Simon. The Lady Hope Story: A Widespread Falsehood . TalkOrigins (2003). Праверана 15 снежня 2006.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарлз Дарвін
- Чарлз Дарвін на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў