Чарлз Гловер Баркла | |
---|---|
англ.: Charles Glover Barkla | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1944[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Esther Cowell[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | атамная фізіка, ядзерная фізіка |
Месца працы |
Кембрыджскі ўніверсітэт; Каралеўскі каледж Лонданскага ўніверсітэта; Эдынбургскі ўніверсітэт |
Альма-матар |
Ліверпульскі ўніверсітэт; Кембрыджскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Олівер Лодж |
Вядомы як | першаадкрывальнік характарыстычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання хімічных элементаў |
Член у | |
Узнагароды |
Медаль Х’юза (1917) Нобелеўская прэмія па фізіцы (1917) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Гловер Баркла (англ.: Charles Glover Barkla; 7 чэрвеня 1877 — 23 кастрычніка 1944, Эдынбург, Шатландыя) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1917).
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Уіднес у паўночна-англійскім графстве Ланкашыр (у дадзены момант горад уваходзіць у графства Чэшыр) у сям'і служачага хімічнай кампаніі. Вучыўся ў ліверпульскім інстытуце, прыватнай школе для хлопчыкаў, і Ліверпульскім універсітэце. Пасля атрымання магістарскага дыплома па фізіцы ў 1899 г. пад кіраўніцтвам Олівера Лоджа ён атрымаў даследчую стыпендыю ў Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджскім універсітэце. У 1899—1902 гг. працаваў пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, а ў 1902 г. вярнуўся ў Ліверпуль. У 1909 г. Баркла заняў месца прафесара фізікі Каралеўскага каледжа ў Лонданскім універсітэце. У 1913 г пераехаў у Эдынбург і пачаў загадваць кафедрай натурфіласофіі ў Эдынбургскім універсітэце, якой кіраваў да самай смерці ў 1944 г. У 1907 г Баркла ажаніўся з Мэры Эстэр Коўэл. У іх нарадзіліся два сыны і дачка.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Charles Glover Barkla // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.