Рэдуктар з чарвячнай перадачай (разрэзаны)

Чарвячная перадачамеханізм для перадачы вярчальнага руху (вярчальнага моманту) паміж скрыжаванымі валамі з дапамогаю чарвяка (дэталь з вінтавой нарэзкай) на вядучым вале і чарвячнага кола (адмена касазубага кола) на вядзёным вале.

Чарвячныя перадачы кампактныя, малашумныя і плаўныя ў рабоце. Перадатачны лік звычайна 8—100 (у спецыяльных устаноўках да 1000 і больш); перадаваемая магутнасць да 50 кВт (радзей да 200 кВт). Асноўны недахоп — значна ніжэйшы ККДз, чым у зубчастых перадачах.

Звычайна вугал скрыжавання валоў 90°. Разьба чарвяка правая ці левая; колькасць заходаў чарвяка да 4. Два асноўныя віды чарвячнай перадачы: цыліндрычная і глабоідная. Паводле формы профілю разьбы цыліндрычныя чарвякі бываюць архімедавы, канвалютныя і эвальвентныя (спалучаюцца з звальвентнымі чарвячнымі коламі), а таксама з увагнутым профілем. Чарвяк робіцца з вугляродзістай ці легіраванай тэрмаапрацаванай сталі, чарвячнае кола (ці яго вянец) — пераважна з бронзы.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.