Чарацянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чарацянка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
20 верасня 1983
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 1 120
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Чараця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Чарацянка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пракопаўскага сельсавета.

20 верасня 1983 года цэнтр Пракопаўскага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Чарацянка, сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1120 чалавек[2], з іх 93,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.