Чапунька
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Басейн 311 км²
Расход вады 2,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля гарадскога пасёлка Юрацішкі
  Каардынаты 54°01′44,40″ пн. ш. 25°56′13,10″ у. д.
Вусце Заходняя Бярэзіна
  Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь
  Каардынаты 53°50′31,80″ пн. ш. 26°07′17,30″ у. д.
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Бярэзіна  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Іўеўскі раён
physical
Чапунька
Чапунька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ча́пунька, Шылве — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 311 км². Расход вады ў вусці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Прытокі: Бялава, Гарача, Сіма, Вярэнка (усе правыя).

Пачынаецца каля гарадскога пасёлка Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь. Даліна ў верхнім цячэнні слабавыразная, у сярэднім і ніжнім невыразная. Пойма забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.