Чапаева
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Адміністрацыйны раён горада Навабеліцкі
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада 1957

Чапаева — жылы масіў у Навабеліцкім раёне Гомеля[1]. У межах Гомеля з 1957 г., да гэтага — пасёлак ва Улукаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[2]. Асноўныя вуліцы — Высокая, Усходняя, Валадарскага, Свярдлова, Бабушкіна, Магістральная[1][2]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Пачаў фарміравацца ў 1920-я гг. разам з фарміраваннем асноўных вуліц, часткова на месцы колішняга лугу, вядомага як «Дачы Палякова»[3]. Бязладнасць вулічнай забудовы спарадзіла неафіцыйнае найменне гэтага раёна Собачий Ящик (літаральна — Сабачая Скрыня), якое бытавала сярод жыхароў суседняй Новай Беліцы[3].

Раён забудоўваўся перасяленцамі з розных вёсак Гомельскага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў. Работнікі чыгункі стварылі жыллёвы кааператыў «Чырвоны транспартнік» і пабудавалі тры баракі для сваіх сем'яў[4].

У пачатку 1930-х гг. жыхары вуліцы Свярдлова і яе наваколляў супольна з сялянамі вёскі Якубоўка стварылі калгас імя В. І. Чапаева. Мяркуецца, што на яго аснове ўзнік пасёлак імя Чапавева (ці проста — Чапаева)[4].

7 кастрычніка 1957 г. пасёлак увайшоў у межы Гомеля[5]. На момант уваходжання складаўся са 100 двароў, дзе пражывала 430 чалавек[2].

Зноскі

  1. 1 2 Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 17.
  2. 1 2 3 Чапаева // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 494.
  3. 1 2 Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 207.
  4. 1 2 Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 208.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.