Чалавек
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo sapiens Linnaeus, 1758

Падвіды:
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180092
NCBI  9606
EOL  327955
FW  83088

Чалаве́к (Homo sapiens) (у біялогіі) — від роду Людзі (Homo) з сямейства гамінід у атрадзе прыматаў, адзіны ў наш час. Ад сучасных чалавекападобных, апроч шэрагу анатамічных асаблівасцяў, адрозніваецца значнай ступенню развіцця матэрыяльнай культуры (уключаючы выраб і выкарыстанне прылад), здольнасцю да выразнай мовы і абстрактнага мыслення. Чалавек, як біялагічны від — прадмет даследавання фізічнай антрапалогіі. Прырода і сутнасць чалавека з'яўляецца прадметам як філасофскага, так і рэлігійнага дыспуту.

Неаантрапы (стар.-грэч.: νέος — новы і ἄνθρωπος — чалавек) — абагульненая назва людзей сучаснага віду, выкапнёвых і сучасных.

Чалавецтва — сукупнасць чалавечых індывідаў. Разнастайнасць культур, формаў грамадскага жыцця і сацыяльнай арганізацыі — прадмет сацыяльных і гуманітарных навук (сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, эканомікі, гісторыі і інш.).

Падвіды

  • Чалавек разумны старэйшы (Homo sapiens idaltu)
  • Чалавек разумны разумны (Homo sapiens sapiens)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.