Пасёлак
Чайчыцы
± |
Ча́йчыцы[1] (трансліт.: Čajčycy, руск.: Чайчицы) — пасёлак у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавета. Меціцца за 19 км на захад ад Слуцка, 117 км ад Мінска.
Геаграфія
Рэльеф раўнінны, на поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Волка (прыток ракі Морач). Транспартныя сувязі па шашы Слуцк—Брэст, якая праходзіць каля вёскі.
Кароткая вуліца блізкай да шыротнай арыентацыі забудаваная з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі[2].
Гісторыя
Чайчыцы вядомыя з 1897 года як засценак у Чапліцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 80 жыхароў. У 1917 годзе 14 двароў, 82 жыхары[2].
З лютага па снежань 1918 года акупаваныя польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага і войскамі Германскай імперыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 года ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе ССРБ. У жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў кастрычніку—лістападзе 1920 года акупаваныя войскамі Польшчы[2].
З 17 ліпеня 1924 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Малышэвіцкім сельсавеце. У 1926 годзе засценак, 15 двароў, 60 жыхароў. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1935 года зноў у Слуцкай акругах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года акупаваныя войскамі нацысцкай Германіі[2].
З 20 верасня па 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў Слуцкім раёне. З 1 снежня 1959 года ў Рачкавіцкім сельсавеце. У 1970 годзе 18 жыхароў. У 1986 годзе 5 гаспадарак, 6 жыхароў[2].
Насельніцтва
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 4 5 6 7 Гарады і вёскі Беларусі 2013, с. 412.
- ↑ Дзяржкартгеацэнтр .(недаступная спасылка)
Літаратура
- Чайчыцы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 412. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх