Чайка-рагатуха

Чайка-рагатуха ў Польшчы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus cachinnans
(Pallas, 1811)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554270
NCBI  119609
EOL  1178521
FW  370407

Чайка-рагатуха (Larus cachinnans) — буйная чайка, гняздуе галоўным чынам у раёнах, якія прымыкаюць да Чорнага і Каспійскага мораў, а таксама ў меншай ступені ў Казахстане, Венгрыі, Беларусі і Польшчы. Засяляе марскія пясчаныя пляжы, марскія астравы, берагі стэпавых азёр і рэк. Да нядаўняга часу звычайна разглядалася ў якасці аднаго або некалькіх падвідаў больш распаўсюджанай серабрыстай чайкі, з якой, а таксама з усходняй клуняй, мае шмат агульнага ў вонкавым абліччы і паводзінах.

Адна з найбуйнейшых немарскіх гнездавых калоній чайкі-рагатухі ў Еўропе знаходзіцца ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна.

Апісанне

Буйная светлая чайка вытанчанага целаскладу з невялікай галавой, моцна пакатым ілбом, які плаўна пераходзіць у доўгую і тонкую дзюбу, і адносна доўгімі нагамі. Агульнымі памерамі амаль не адрозніваецца ад серабрыстай і міжземнаморскай чаек, але выглядае больш лёгкай і стройнай, з больш плоскай, грушападобнай галавой і доўгай шыяй. Даўжыня 54-66 см, размах крылаў 130—158 см, вага 700—1200 г.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.