Чавізм — палітычная ідэалогія левага толку, на аснове ідэй і практыкі Уга Чавеса, якая спалучае ў сабе элементы папулізму, хрысціянскага сацыялізму, патрыятызму і баліварыянізму[1].
Палітыка Уга Чавеса
Сацыяльная палітыка
У 2009 годзе прэзідэнт Уга Чавес прыступіў да «трэцяга этапу баліварыйскай рэвалюцыі». На яго думку, гэты этап павінен быў доўжыцца да 2019 года і быць накіраваным на барацьбу з беднасцю, непісьменнасцю, карупцыяй і злачыннасцю. Пасля смерці Чавеса «трэцім этапам рэвалюцыі» заняўся Нікалас Мадура.[2]
Эканамічная палітыка
З прыходам да ўлады Уга Чавеса (1999 г.) быў прыняты закон, які прадугледжвае ўзмацненне ролі дзяржавы. Доля дзяржавы ў нафтаразведцы і нафтаздабычы была ўсталяваная на ўзроўні не ніжэй за 51%. Таксама Чавес праводзіў нацыяналізацыю тэлекамунікацыйных і электраэнергетычных кампаній.[3]
Знешняя палітыка
Перыяд Уга Чавеса характарызуецца супрацьстаяннем з ЗША. Урад Венесуэлы крытыкаваў ваенныя аперацыі НАТА на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Чавес імкнуўся стварыць саюз паміж дзяржавамі Латынскай Амерыкі супраць амерыканскага імпэрыялізму, ідучы на збліжэнне з Эквадорам, Кубай і Балівіяй. Ён умацаваў адносіны не толькі з лацінаамерыканскімі краінамі, але і з Лівія і Расіяй.[4]
Чавісцкія партыі
- Рух за Пятую Рэспубліку. Назву атрымала па ідэі Чавеса аб неабходнасці стварыць новую, Пятую рэспубліку, каб замяніць рэжым так званай Чацвёртай рэспублікі. Пасля абрання свайго лідара прэзідэнтам Рух за Пятую рэспубліку становіцца кіруючай партыяй і застаецца ёю да 20 кастрычніка 2007 года. З моманту свайго стварэння Рух за Пятую рэспубліку пазіцыянаваўся як партыя Баліварыянскай рэвалюцыі і палітычны голас бедных краіны.
- Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы. Утварылася на базе Руху за Пятую рэспубліку і шэрагу меншых левых арганізацый 24 сакавіка 2007 гады пасля Баліварыянскай рэвалюцыі. Яе ўзначальваў Уга Чавес аж да сваёй смерці.
Заўвагі
- ↑ ""El chavismo es el patriotismo"". Diario VEA [Spanish]. 25 June 2012. Архівавана з арыгінала 2018-04-22. Праверана 22 красавіка 2018.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2014. Праверана 22 красавіка 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2014. Праверана 22 красавіка 2018. - ↑ Венесуэла:трэці этап рэвалюцыі (руск.)
- ↑ Як праходзіла венесуэльская нацыяналізацыя (руск.)
- ↑ Знешняя палітыка Уга Чавеса Архівавана 17 красавіка 2018. (руск.)
Літаратура
- Ramirez, C.V. (2005), «Venezuela’s Bolivarian revolution: Who are the Chavistas?», Latin American Perspectives, 32(3), pp79–97