Чабор звычайны | |||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
Чабо́р звычайны[3] (Thymus vulgaris) — кветкавая расліна роду Чабор (Thymus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Апісанне
![](../I/K%C3%B6hler's_Medizinal-Pflanzen_in_naturgetreuen_Abbildungen_mit_kurz_erl%C3%A4uterndem_Texte_(Plate_58)_(7118326849).jpg.webp)
Аднагадовая расліна, паўкусцік з павуцініста-апушаным на ніжнім баку лісцем. Свежае лісце чабару мае ў сабе да 50 мг% аскарбінавай кіслаты, да 9 мг% караціну, да 40мг% руціну, 0,3—0,5Ур эфірнага алею.
Выкарыстанне
У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі свежыя і сушаныя як прыправу да многіх страў. У медыцыне ім карыстаюцца як заспакаяльным сродкам пры расстройстве нервовай сістэмы, хваробах бронхаў, органаў стрававання, коклюшы, рэўматызме. Алей з насення і лісця чабору звычайнага ўтрымлівае тымол, выкарыстоўваемы ў вытворчасці ментолу, хімічных індыкатараў, у якасці антысептыка і процігліставага сродку[4][5].
Агратэхніка
Найбольш прыдатныя для вырошчвання чабару супясчаныя лёгкасугліністыя глебы з нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Насенне сеюць у першай палове вясны ў пасяўныя скрынкі, вырашчаную расаду садзяць у адкрыты грунт на адлегласці паміж раслінамі 18—20 см, паміж радамі 35—40 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на 15—20 см. Убіраюць у пачатку цвіцення. Сцёблы, зрэзаныя і звязаныя ў пучкі, сушаць у цені.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 74.
- ↑ Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
- Якаўлева І. М. Чабор // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 307.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі
- Тимьян обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)