Чабатовіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чабатовічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 1 172 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2336 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Чабато́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чабатовічы.
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Альхоўскага і Старабудскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смычкоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Гарадок, Дняпроўск, Камсамольск, Кленавіца, Крылоў, Лебедзеў, Лугавы, Першамайскі, Пралетарый, Пушкіна, Салаўёў і Смычок)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чабатовіцкага сельсавета 24 населеныя пункты[2]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярвёнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе)[3].
Склад
У склад Чабатовіцкага сельсавета ўваходзілі: да 1968 года пасёлак Пралетарый, да 1969 года пасёлак Дняпроўск, да 1976 года пасёлкі Першамайскі, Пушкіна (не існуюць).
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1172 чалавек[4], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.