Вёска
Цішкоўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°13′21″ пн. ш. 26°18′01″ у. д.
Насельніцтва
  • 24 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807071
Цішкоўцы на карце Беларусі ±
Цішкоўцы (Беларусь)
Цішкоўцы
Цішкоўцы (Брэсцкая вобласць)
Цішкоўцы

Цішко́ўцы[1] (трансліт.: Ciškoŭcy, руск.: Тишковцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Гісторыя

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.

Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 26 двароў, 120 жыхароў (1897)
  • 25 двароў, 130 жыхароў (1909)
  • 197 жыхароў (1959)
  • 49 двароў, 61 жыхар (1998)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.