Ціхан Васілевіч Кібардзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1933 |
Дзеці | Валянціна Ціханаўна Кібардзіна[d] |
Ціхан Васілевіч Кібардзін (1863, горад Слабадской, Кіраўская вобласць — 1 лістапада 1933) — гарадскі архітэктар Віцебска ў 1890—1924 гадах. Аўтар праектаў мноства гарадскіх будынкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Біяграфія
У 1888 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.
У 1890 годзе Кібардзін прыехаў у Віцебск на пасаду малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага кіравання, у красавіку 1890 быў прызначаны гарадскім архітэктарам. Працаваў на гэтай пасадзе да 1917 года. Жыў у Віцебску ў пабудаваным каля 1900 годзе на ўласныя сродкі доме на Успенскай вуліцы (вул. Крылова, 6).
У 1890 годзе Ц. В. Кібардзін распрацаваў генеральны план Віцебска. У 1902 годзе пад кіраўніцтвам Кібардзіна быў створаны яшчэ адзін генеральны план горада. У ім Ціхан Васілевіч паспрабаваў наладзіць рэгулярнасць гарадской забудовы і забяспечыць кампактнасць горада. 1914 прызначаны на пасаду архітэктара пры Віцебскай жаночай Марыінскай гімназіі.
Пасля рэвалюцыі быў прызначаны павятовым і гарадскім інжынерам, у 1923 годзе — губернскім архітэктарам. У канцы 1920-х пераехаў у Ленінград.
Працы
- Аднаўленне пасля пажару будынка гарадскога тэатра (не захаваўся; 1897)
- Генеральны план Віцебска (1890, 1902)
- Перабудова будынка сярэдзіны XIX стагоддзя на вуліцы Талстога, 2 (першыя гады XX стагоддзя)
- Надбудова трэцяга паверху Віцебскай ратушы (1911)
- Помнік героям Вайны 1812 года (сумесна з І. Фаміным; 1911-12)
- Дзяржаўны банк (будынак не захаваўся; знаходзіўся на Замкавай вуліцы)
- Бальніца духоўнай семінарыі (вуліца Камісара Крылова, 5; 1908-10)
- Уласны дом (вуліца Камісара Крылова, 6)
Сям'я
- Таццяна Ціханаўна Кібардзіна — савецкая расійская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР (1951), лаўрэат Сталінскай прэміі (1951).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3
Спасылкі
- Кибардин, Тихон Васильевич (руск.)