Цітус Далеўскі
польск.: Tytus Dalewski
Імя пры нараджэнні польск.: Tytus Dalewski
Дата нараджэння 13 мая 1840(1840-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1864(1864-01-11) (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Дамінік Далеўскі[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цітус Далеўскі (1 (13) мая 1840, фальв. Кункулка Лідскага пав., месца фальварка не лакалізавана — 30 снежня 1863 (11 студзеня 1864), Вільня) — адзін з удзельнікаў Паўстання 1863—1864.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Ф. Багушэвічам[1]. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсітэтах. Адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні паўстання, з лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаннем. Быў прызначаны Каліноўскім на пасаду паўстанцкага начальніка Вільні. Арыштаваны ў снежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукішскай плошчы.

Гл. таксама

  • Аляксандр Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
  • Фларыян Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
  • Францішак Далеўскі (1825 — 25.4.1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.), брат Цітуса. Адзін з кіраўнікоў партыі белых. Асуджаны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры да паўстання і да 20 гадоў катаргі пасля паўстання.
  • Канстанцін Далеўскі (1837 — 25.5.1871) брат Цітуса, камандзір атрада на Ковеншчыне. У эміграцыі, расстраляны версальцамі пад час разгрому Парыжскай камуны.
  • Апалонія з Далеўскіх (1841—1915), сястра Цітуса, жонка Зігмунта Серакоўскага.

Зноскі

  1. 1891. Выйшла ў свет…

Літаратура

  • 1891. Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Вільнюс, 2000.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981 г.
  • Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.