Цітвянская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Цітвянская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Цітва.

Гісторыя

Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

Цітвянская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 12 сельскіх грамад (Барава-Слабадское, Вароніцкае, Гарэлецкае, Кабыліцкае, Каробавіцкае, Рудзенскае, Русаковіцкае, Сяргеевіцкае, Скрыльскае, Слабодскае, Седчанскае, Цітвянскае), 19 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — Цітва, Варонічы, Сяргеевічы, Слабодка)[1].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Citwa; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва

  • 1880-я гады — 4850 жыхароў[1]
  • 1919 год — 9182 жыхароў[2]

Крыніцы

  1. 1 2 Памяць 2003, с. 53.
  2. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.