Цітаўка | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 33 км |
Басейн | 372 км² |
Расход вады | 2,16 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Пціч |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічы |
• Вышыня | 164[1] м |
• Каардынаты | 53°30′48″ пн. ш. 27°51′42″ у. д. |
Вусце | Свіслач |
• Месцазнаходжанне | Пухавічы |
• Каардынаты | 53°31′16″ пн. ш. 28°16′01″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Пухавіцкі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цітаўка — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).
Назва
Назва балцкага паходжання, пярвейшая назоўная форма захавалася ў назвё вёскі Цітва, на ўсход ад якой рака пачыналася (цяпер вярхі ракі пракапаным каналам злучаныя з ракой Пціч).
Поўны адпаведнік на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — рака Цітва (прыток дзесенскай ракі Сноў), той жа корань найімаверней у назве ракі Цітча там сама на Падзесенні (прыток ракі Сейм)[2].
Зусім аўтэнтычная форма назвы — літоўская рачная назва Tytuva (прыток заходнелітоўскай ракі Дубіса, у якую тамсама цячэ рака з так жа сама ўтворанай назвай Lyduva, у якой корань як у назве нёманскай ракі Ліда).
Корань Tit- (Tyt-) таксама ў літоўскіх водных назвах тыпу Titnas (возера), Titmena, Tit-upis, Tit-valka (рэкі), Titija (балота)[3], у назве ракі Ціцель (рус. Титель) (прыток ракі Масквы на поўдні цяперашняй Масквы каля Бірулёва)[4].
Корань звязаны з першай асновай двухасноўнага літоўскага слова tit-nagas «крэмень», якое даслоўна значыць «бліскавічнае капыта» (nagas і «капыта», і «ногаць») і мае шырокія індаеўрапейскія паралелі з агульнай семантыкай «ззяць, блішчэць, бліскаць»[5]. Магчыма аднавіць калісні балцкі дзеяслоў тыпу *tisti (< *tit-sti) «бліскаць (маланкамі)» (*tysta «бліскае», *tito «бліскала»).
Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -(u)v- (разам з -av-), які вядомы ў літоўскім словаўтварэнні, але асабліва папулярны ў назваўтварэнні: kriokti «раўсці» — kriokuva «рачны парог» (дзе вада раве), ringėti «закручваць» — Ringuva «Звілістая (рака)»[6]. Гэты пашыральнік у назвах рэк Масква, Пратва, Смядва на Павоччы[7].
У літоўскай гідраніміі гэты пашыральнік сустракаецца і не вакалізаваны (Vadva — паралельны варыянт рачной назвы Vaduva[8], ёй адпавядае назва верхнедняпроўскай ракі Водва[9]), і гэта ўвагомлівае магчымую балцкую форму *Tytva.
Назва Цітва значыць «Блішчастая (рака)», назва была матываваная блішчастасцю воднай гладзі. Падобным чынам матываваныя і назвы ракі Лучоса, возера Свіцязь.
Гідраграфія
Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 372 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,16 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
На рацэ: горад Мар’іна Горка.
Пачынаецца з ракі Пціч за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічы, вусце ў аграгарадку Пухавічы. Цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да вёскі Загай на працягу 16 км каналізаванае.
У даліне ракі вадасховішча Мар’іна Горка[10].
- Мар’іна Горка. Цячэнне Цітаўкі
- Мар’іна Горка. Мост цераз раку Цітаўку.
- Мар’іна Горка. Пляж
- Мар’іна Горка. Чыгуначны мост цераз раку Цітаўку.
Заўвагі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27—28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 210.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 346.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 121.
- ↑ V. Mažiulis. Dėl indoeuropiečių «ugnies» vardų // Baltistica 2008, XLIII (3). C. 431—436.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 357.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 180.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Бычук Г. В. Цітаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 276. — 583 с., іл. — 10 000 экз.