Ціманаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ціманава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Драздоў Іван Івановіч
Кіраўнік спраў Яроміна Ларыса Барысаўна
Насельніцтва (2019) 2 065
Плошча 96,8 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ціманава.

Геаграфія

Сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка)[1]. 25 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савініцкага сельсавета. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Вазнясенск[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Аўтухоўкавёска156
Балешынавёска3015
Будавёска3320
Высокаеаграгарадок364160
Гірэевічывёска3723
Дарагіньвёска3616
Жадунькавёска52
Жэўжыквёска54
Клоўвёска33
Красавічыпасёлак7553
Кукуеўкавёска3116
Лубянкавёска86
Мядзведаўкавёска1411
Мяжэнінвёска1611
Новы Стройпасёлак11
Плюшчававёска126
Рысінвёска2113
Рэутвёска5840
Слабадавёска3120
Стайківёска1512
Сямёнаўкавёска85
Торчанкавёска2315
Ціманавааграгарадок1858703
Яноўкавёска3017
Ясная Палянавёска22
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5]

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2020 чалавек[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — армяне[7]. Станам на 2013 год насельніцтва Ціманаўскага сельсавета складала 2731 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2065 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  5. Тимоновский сельский Совет
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.