Цятна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131 м[1]
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 1,28 км²
Аб’ём 0,00136 км³
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 20,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Ужыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Цятна (Беларусь)
Цятна
Цятна
Цятна (Віцебская вобласць)
Цятна
Цятна
Map

Ця́тнавозера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 2 км на ўсход ад вёскі Дубровы.

Плошча паверхні Цятна 1,28 км². Найбольшая глыбіня 7,1[2] м. Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Аб'ём вады 1,36 млн. м³. Плошча вадазбору 20,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком.
У возера ўпадаюць некалькі ручаёў, на поўдні выцякае рака Ужыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, акунь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура

  • Цятна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз. — С. 305.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.