
Савецкі цяжкі танк КВ-2

Нямецкі цяжкі танк Тыгр
Ця́жкі танк — танк, які мае баявую масу звыш 30 тон і ўзброены некалькімі гарматамі розных калібраў і кулямётамі. Цяжкія танкі прызначаліся для ўзмацнення агульнавайсковых злучэнняў пры прарыве моцна ўмацаванай абароны праціўніка і атакі яго ўмацаваных раёнаў.
Акрамя дадзенай класіфікацыі існавалі класіфікацыі танкаў па ўзбраенні і іх тактычнаму прызначэнні. Першапачаткова ў Германіі, а пасля ў ЗША і Вялікабрытаніі, ужывалася класіфікацыя танкаў па калібры асноўнай зброі. Згодна з такой класіфікацыяй да цяжкіх танкаў адносіліся танкі з гарматамі ад 75 міліметраў і больш.
Літаратура
- Солянкин А.Г., Павлов М.В., Павлов И.В. = Отечественные бронированные машины. 20 в. В 4-ех томах.. — М. — Т. 1. Архівавана 8 жніўня 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.