Цягаўзброенасць[1] (рус. тяговооружённость, англ. thrust-to-weight ratio, скар. T/W або TWR) — адносіны цягі сілавой устаноўкі лятальнага апарата (ЛА) да яго вагі; адзін з найважнейшых параметраў, якія вызначаюць лётна-тэхнічныя характарыстыкі ЛА. Ад цягаўзброенасці залежаць хуткасць ЛА, час набору вышыні (скораўздымнасць[1]) і разгону да зададзенай хуткасці, максімальная вышыня палёту, даўжыня разбегу, а таксама яго манеўраныя характарыстыкі. Важнай характарыстыкай самалёта з’яўляецца стартавая цягаўзброенасць — адносіны ўзлётнай цягі да яго ўзлётнай вагі.

Для транспартных сродкаў, якія не з’яўляюцца лятальнымі апаратамі і не выкарыстоўваюць рэактыўныя рухавікі, карэктней ужываць тэрмін энергаўзброенасць.

Цягаўзброенасць можа быць вельмі рознай для лятальных апаратаў розных сістэм. У планёра, напрыклад, гэтая велічыня строга раўняецца нулю, што аднак не перашкаджае пілоту планёра выконваць палёты працягласцю ў суткі і на адлегласць у тысячы кіламетраў. У той жа час цягаўзброенасць палубнага знішчальніка з вертыкальным узлётам паводле азначэння перавышае адзінку.

Для рэактыўных рухавікоў цягаўзброенасць з'яўляецца безразмернай велічынёй (адносіны ньютан цягі да ньютана вагі). Поршневыя рухавікі звычайна характарызуюцца іх энергаўзброенасцю (Вт/кг). 

Прыклад

Расійскі ракетны рухавік РД-180, які выкарыстоўваецца ў амерыканскіх ракетах «Атлас V», развівае на ўзроўні зямлі цягу 3820 кН і мае сухую масу 5307 кг. Выкарыстоўваючы паскарэнне свабоднага падзення ля паверхні Зямлі, можна разлічыць адносіны сілы цягі T да вагі W ля паверхні зямлі (цягаўзброенасць) гэтага рухавіка (1Н = 1кг × 9,807 м/с²)

Варта памятаць, што рухавік не можа працаваць без корпуса, бакаў з гаручым і г.д. У гэтым прыкладзе вылічана цягаўзброенасць рухавіка, якая выкарыстоўваецца ў якасці параўнальных даных для розных рухавікоў пры стэндавых выпрабаваннях. Цягаўзброенасць лятальных апаратаў вылічваецца па іх сярэдняй вазе. 

Цягаўзброенасць некаторых самалётаў

Краіна Першы
палёт
Самалёт Цягаўзброенасць Тып
1989 B-2 0,205 Малазаўважны стратэгічны бамбардзіроўшчыкк
1968 C-5 0,22 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт
1952 Ту-16 0,24 Далёкі бамбардзіроўшчык
1976 Іл-86 0,242 Шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт
1959 L-29 0,25 Вучэбна-трэніровачны самалёт
1952 Handley Page Victor 0,27 Стратэгічны бамбардзіроўшчык
1991 C-17 0,277 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт
Красный флаг, в центре которого находится белый круг с чёрной свастикой 1942 Me 262 0,28З Знішчальнік
1966 Як-40 0,30 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
1963 Ту-134 0,30 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
1948 Іл-28 0,31 Франтавы бамбардзіроўшчык
1967 Boeing 737—400 0,31 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
1964 XB-70A Valkyrie 0,314 Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
1954 B-66 0,35 Франтавы бамбардзіроўшчык
1968 Ту-154 0,35-0,36 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
2010 Sukhoi Superjet 100 0,36 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
1972 A-10 0,36 Штурмавік
1981 Ту-160 0,37 Звышгукавы стратэгічны

бамбардзіроўшчык

1974 B-1B 0,37 Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
1969 Concorde 0,373 Звышгукавы грамадзянскі пасажырскі самалёт
1947 F-86 0,38З Знішчальнік
1964 SR-71 0,382 Звышгукавы выведнік
1958 Ту-22 0,38 Франтавы бамбардзіроўшчык
1975 Як-42 0,39 Грамадзянскі пасажырскі самалёт
1969 Ту-22М 0,40 Далёкі бамбардзіроўшчык
1981 F-117 0,40 Малазаўважны тактычны бамбардзіроўшчык
1964 МиГ-25П 0,41 Знішчальнік-перахватчык
1982 Ан-124 0,41 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт 
1943 Gloster Meteor 0,45 Знішчальнік
1959 Dassault Mirage IV 0,46 Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
1975 Су-25ТМ 0,51 Штурмавік
1952 B-52 0,51 Стратэгічны бамбардзіроўшчык
1947 МіГ-15біс 0,54 Франтавы знішчальнік
1974 Panavia Tornado 0,55 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
1953 F-100 0,55 Знішчальнік
1951 Hawker Hunter 0,56 Знішчальнік
1967 Су-24 0,60 Франтавы бамбардзіроўшчык
1968 SEPECAT Jaguar 0,60 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
1964 F-111 0,61 Тактычны бамбардзіроўшчык
1957 English Electric Lightning 0,63 Знішчальнік-перахопнік
1969 Су-17М4 0,68 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
1955 Су-7БКЛ 0,71 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
1956 F-106 0,71 Знішчальнік-перахватчык
1990 Су-34 0,71 Франтавы бамбардзіроўшчык
1951 Gloster Javelin 0,78 Знішчальнік-перахватчык
1956 МіГ-21біс 0,84 Франтавы знішчальнік
1975 МіГ-31 0,85 Знішчальнік-перахватчык
1953 МіГ-19С 0,86 Франтавы знішчальнік
961 F-4 0,86 Шматмэтавы знішчальнік
1984 МіГ-23МЛД 0,88 Франтавы знішчальнік
2006 F-35A 0,89 Шматмэтавы знішчальнік
1970 F-14 0,91 Знішчальнік-перахватчык
1978 Mirage 2000C 0,91 Шматмэтавы знішчальнік
1956 B-58 0,919 Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
1988 JAS 39 Gripen 0,94 Шматмэтавы знішчальнік
1978 F/A-18 0,95 Шматмэтавы знішчальнік
1986 Dassault Rafale 1,02 Шматмэтавы знішчальнік
1974 F-16 Fighting Falcon 1,02 Знішчальнік
1972 F-15 1,04 Шматмэтавы знішчальнік
1977 Су-27 1,09 Шматмэтавы знішчальнік
1990 F-22 Raptor 1,09 Знішчальнік
1967 Hawker Siddeley Harrier 1,1 Знішчальнік
1994 Eurofighter Typhoon 1,13 Шматмэтавы знішчальнік
1977 МіГ-29 1,13 Шматмэтавы знішчальнік
2008 Су-35С 1,14 Шматмэтавы знішчальнік
2010 ПАК ФА 1,38 Малазаўважны шматмэтавы знішчальнік
1987 Як-141 1,5 Знішчальнік-перахватчык

Цягаўзброенасць некаторых рухавікоў

Рухавік Цягаўзброенасць
Olympus 593[2] 4,0[2]
J-58 5,2[3]
SSME 73,12[4]
РД-180 73,4
F-1 94,1[5]
Merlin 1C 96
НК-33 136
Merlin 1D 150[6]

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.