Цяга — сіла, якая выпрацоўваецца рухавікамі і штурхае самалёт скрозь паветранае асяроддзе. Цязе супрацьстаіць лабавы супраціў. У сталым прамалінейным гарызантальным палёце яны прыблізна роўныя. Калі пілот павялічвае цягу, дадаючы абароты рухавікоў, і захоўвае пастаяннай вышыню, цяга пераўзыходзіць супраціў паветра. Самалёт пры гэтым паскараецца. Даволі хутка супраціў павялічваецца і зноў ураўноўвае цягу. Самалёт стабілізуецца на пастаяннай, але больш высокай хуткасці. Цяга — найважнейшы фактар для вызначэння хуткаўздымнасці самалёта (як хутка ён можа набіраць вышыню). Вертыкальная хуткасць набору вышыні залежыць не ад велічыні пад’ёмнай сілы, а ад таго, які запас цягі мае самалёт.
Гл. таксама
- Рэактыўны рух
- Рэактыўная цяга
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.