Цю Хюі Ман
Намеснік старшыні Дзяржаўнага савета В'етнама
4 ліпеня 1981 18 чэрвеня 1987
Старшыня Галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі
1976 16 лютага 1987
Член Палітбюро Камуністычнай партыі В’етнама
20 снежня 1976 15 снежня 1986
Камандуючы 5-й ваеннай зонай
1967 1976

Нараджэнне 17 сакавіка 1913(1913-03-17)
Смерць 1 ліпеня 2006(2006-07-01) (93 гады)
Партыя Камуністычная партыя В’етнама
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 19451986
Прыналежнасць В’етнам В’етнам
Род войскаў В’етнамская народная армія
Званне генерал арміі
Бітвы Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме

Цю Хюі Ман (в’етн.: Chu Huy Mân), народжаны як Цю Ван Дзё (в’етн.: Chu Văn Điều; 17 сакавіка 19131 ліпеня 2006) — в’етнамскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі В’етнама, намеснік старшыні Дзяржсавета, старшыня Галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 сакавіка 1913 года ў Ен Луу, камуна Ен Чыонг, раён Хунг Нгуен (цяпер камуна Хунг Хоа, горад Вінь правінцыі Нге Ан).

У 1929 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў, у 1930 годзе уступіў у камуністычную партыю Індакітая. Пазней далучыўся да Чырвонай каманды самаабароны і быў намеснікам капітана Камуны самаабароны, затым сакратаром партыйнага камітэта камуны (1933) і сакратаром райкама партыі раёна Хунг Нгуен правінцыі Нгеан (1936).

У маі 1935 змяніў сваё імя на Цю Хюі Ман.

З 1937 да 1940 год быў заключаны французскімі каланізатарамі ў турму Вінь, а ў 1940 годзе — у Дак Лей, затым Дак То, Кон Тум. У 1943 годзе збег з турмы, працягнуў сваю рэвалюцыйную дзейнасць, уступіў у правінцыйны камітэт В’етміня і правінцыйны камітэт партыі Куангнам, затым працаваў намеснікам сакратара правінцыйнага камітэта партыі Куангнам.

У 1945 годзе ўступіў у В’етнамскую народную армію і займаў наступныя пасады: палітрук правінцыі Куангнам, старшыня ваеннай камісіі цэнтральных правінцый, кіраўнік партыйнай інспекцыйнай камісіі, член ваеннай акругі В’ет Бак.

З 1947 па 1949 год быў камандзірам і сакратаром палкавога камітэта 72-га, 74-га і 174-га палкоў. У маі 1951 года стаў намеснікам палітрука, затым палітруком 316-га батальёна, сакратаром партыйнага камітэта 316-га батальёна, удзельнічаючы ў кампаніі 1954 года пры Д’енб’енфу.

У жніўні 1954 года стаў сакратаром партыйнага камітэта В’етнамскай групы ваенных спецыялістаў у Лаосе.

У 1957 года заняў пасаду палітрука 4-й ваеннай акругі, а ў красавіку 1958-га — палітрука Паўночна-Заходняй ваеннай акругі і сакратар парткама Паўночна-Заходняй акругі.

У 1961 годзе прызначаны камандзірам, палітруком, сакратаром партыйнага камітэта 4-й ваеннай зоны. У жніўні 1965 года заняў пасаду камандуючага, палітрука, сакратара партыйнага камітэта фронту B3 — Цэнтральнае сугор’е.

З 1967 па 1975 год ён быў камандуючым 5-й ваеннага акругі, намеснікам сакратара партыйнага камітэта ваеннай зоны, палітычным камісарам кампаніі Хюэ-Дананг.

З 1975 да 1976 гады быў палітруком, камандуючым, сакратаром парткама 5-й ваеннай зоны.

У 1976 годзе, на 4-м з’ездзе партыі, быў абраны ў Цэнтральны камітэт, а там ужо абраны членам Палітбюро і быў прызначаны намеснікам сакратара Цэнтральнага ваеннага камітэта, а пазней і кіраўніком. Быў членам Нацыянальнага сходу, II, VI, VII, скліканняў. Абраны намеснікам старшыні Дзяржаўнага савета, VII склікання (1981—1986).

У снежні 1986-га выйшаў на пенсію. Памёр 1 ліпеня 2006 года ў Ханоі.

Званні

Гады195819741982
Пагоны
НазваБрыгадны генералГенерал-лейтэнантГенерал арміі

Сям’я

У той дзень, калі Цю быў арыштаваны французамі ў маі 1937 гады і адпраўлены ў многія турмы, дома яго жонка старанна выхоўвала дваіх дзяцей, палічыўшы мужа забітым. Голад 1945 года забраў яе 7-гадовага сына. Жанчыне давялося несці сваю маленькую дачку і з’ехаць у Ханой, дзе яна выпрошвала ежу ў мінакоў. Калі Цю вярнуўся, то выявіў свой дом пустым. У гэты час яго жонка ўжо выйшла замуж за іншага.

У 1952 годзе ён ажаніўся з Ле Тху Туі, жанчыне-афіцэрам з раёна Ен Зунг, Бак Джанг. У другім шлюбе ў Цю нарадзілася 3 дзяцей: 2 дзяўчыні і 1 хлопчык. Сына назвалі Сон. Ён рушыў услед бацьку і стаў вайскоўцам[1]. 25 мая 1998 года, будучы падпалкоўнікам, Сон разам з генерал-лейтэнантам Дао Чонг Ліч загінуў падчас крушэння верталёта.

Памяць

Яго імем названа вуліцы ў Ханоі (злучае вуліцу Нгуен Ван Лін з экалагічнай гарадской зонай Вінхомес Рывэрсайд), Дананге (злучае вуліцу Ле Дук Тхо і вуліцу Нго Куен), Вінь (злучае вуліцу Нгуен В’ет Суан) і ў Наме[2].

Зноскі

  1. Tiến Dũng, Đại Tướng Chu Huy Mân - Những giai thoại bên dòng sông Lam, Giáo dục và Thời đại, 22/04/2013, 15:11 GMT+07, truy cập ngày 24/4/2021.
  2. Tờ trình số 6015/TTr-UBND ngày 11 tháng 11 năm 2013 của Ủy ban nhân dân thành phố Hồ Chí Minh

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.