Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук | |
---|---|
ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich | |
Арыгінальная назва | ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich |
Заснаваны | 1986 |
Размяшчэнне | Цюрых |
Сайт | fh-hwz.ch |
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук (ням.: Hochschule für Wirtschaft Zürich) — швейцарская вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.
Агульная характарыстыка
Гэта адзін з чатырох элементаў Цюрыхскага ўніверсітэта прыкладных навук. Універсітэт размешчаны ў раёне Алеі Еўропы і галоўнага вакзала Цюрыха, а таксама з’яўляецца часткай кампуса Вышэйшай спецыялізаванай школы эканомікі і Цюрыхскага ўніверсітэта прыкладных педагагічных навук.
Установа прапануе курсы ў галіне эканомікі, дзелавога адміністравання, камунікацый, бізнес-інфарматыкі і бізнес-інжынірынгу. Праграмы навучання ва ўніверсітэце датычацца як узроўня бакалаўраў, так і магістраў.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.