Вёска
Цэсіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°45′43″ пн. ш. 27°37′41″ у. д.
Насельніцтва
  • 64 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223017
Аўтамабільны код
5
Цэсіна на карце Беларусі ±
Цэсіна (Беларусь)
Цэсіна
Цэсіна (Мінская вобласць)
Цэсіна

Цэ́сіна[1] (трансліт.: Cesina, руск.: Цесино) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, каля шашы Н9034.

Гісторыя

У 1917 годзе маёнтак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Самахвалавіцкай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у складзе Гатаўскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. 18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі, загінулі 10 жыхароў.

Да 5 сакавіка 1959 года Цэсiна ўваходзіла ў склад Гатаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 1917 год — 113 жыхароў
  • 1926 год — 22 двары, 107 жыхароў
  • 1997 год — 44 гаспадаркі, 96 жыхароў
  • 1999 год — 47 жыхароў
  • 2009 год — 75 жыхароў
  • 2019 год — 64 жыхары[4]

Іншая інфармацыя

Каля вёскі месціцца 5-ы дывізіён 15-й зенітнай ракетнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 21 лютага 2024.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.