Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні
Краіна
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (арыг. Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні), таксама Беларускі дом[1] — некамерцыйная арганізацыя беларусаў у Літве. Размяшчаецца ў будынку па адрасе Віленская вуліца, 20 (Vilniaus g. 20)[2].

Цэнтр стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў[2]. У сценах Цэнтра праходзіць мерапрыемствы для беларускай супольнасці ў Вільні, прадастаўляецца псіхалагічная дапамога пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі беларусам[1].

На базе Цэнтра працуе нядзельная Беларуская школка, дзе штовыходныя праводзіцца па 15 заняткаў для беларускіх дзяцей і падлеткаў, а штомесяц адзначаюцца беларускія святы, Жаночы Клуб, курсы soft-skills у IT для падлеткаў, курсы беларускай, літоўскай і польскай моваў, каворкінг, бібліятэка, ладзяцца самыя розныя прэзентацыі, сустрэчы, імпрэзы і іншае[2].

У Цэнтры таксама працуе некалькі грамадскіх арганізацый: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, журналісты «ZUBR.in», праваабарончая арганізацыя «Вясна», аб’яднанне медыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь «Дактары за праўду і справядлівасць»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Пра нас . Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні. Праверана 13 верасня 2023.
  2. 1 2 3 Будзьма беларусамі! » Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Літве звяртаецца па дапамогу. budzma.org. Праверана 13 верасня 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.