Цэнтральны раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 7 снежня 1979 |
Дата скасавання | 2003 |
Цэнтральны раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Створаны 7 снежня 1979 г. ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР шляхам разбуйнення ўжо існуючых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.
На тэрыторыі раёна знаходзіліся: Магілёўскі ўніверсітэт імя А. Куляшова, Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут, педагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 7 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; абласны драматычны тэатр і 3 кінатэатры; 5 музеяў; касцёл Св. Станіслава (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стст.), архіерэйскі і архіепіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёна знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянернае таварыства «Лента» і інш[2]. Раён скасаваны ў 2003 годзе.