Цэліякія | |
---|---|
![]() Біяпсія тонкага кішэчніка ў хворага з цэліякіяй. Бачная сплошчаная форма варсінак, лейкацытарная інфільтрацыя і гіперплазія крыпт. | |
МКХ-10 | K90.0 |
МКБ-10-КМ | K90.0 |
МКХ-9 | 579.0 |
МКБ-9-КМ | 579.0[1][2] |
OMIM | 212750 |
DiseasesDB | 2922 |
MedlinePlus | 000233 |
eMedicine | med/308 |
MeSH | D002446 |
![]() |
Цэліякія — дыспепсія глютэну праз нястачу стрававальных ферментаў. Вымагае пажыццёвага выключэння з ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансервы, карамель, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянез, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакаладныя цукеркі з начынкай). Ускладненне хваробы выклікае знясіленне, страўнікава-кішачны крывацёк і развіццё ракавай пухліны, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1 % насельніцтва Зямлі.
Прычыны
Хваробе спрыяе нервовае ўзрушанне, інфекцыя і хірургічная аперацыя ў брушной поласці.
Праявы
Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам стрававання, метэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасць, страта вагі, зніжэнне апетыту, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленне дзяснаў і расколіны на вуснах[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Цыбульская. Цэліякія: калі кішэчнік не ў парадку // Краіна здароўя. — 26 верасня 2009. — № 38 (150). — С. 5.