Цэлабіёза
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне4-(β-D-глюказіда)-D-глюкоза
Традыцыйныя назвыЦэлабіёза, Цэлоза
Хім. формулаC12H22O11
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса342,30 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература кіпення225 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS16462-44-5
PubChem439178
Рэг. нумар EINECS208-436-5
SMILES
ChemSpider388323

Цэлабіёза — 4-(β-глюказіда)-глюкоза, дыцукрыд, які складаецца з двух астаткаў глюкозы, злучаных β-глюказіднай сувяззю; асноўная структурная адзінка цэлюлозы.

Белае крышталічнае рэчыва, добра растваральнае ў вадзе і ў 45-48°спірце. Дрэнна растваральныя ў 96° спірце і эфірах. Малекулярная маса — 342,30 г/моль. Тэмпература плаўлення — 225 ° C. Аптычна актыўная, мутаратуе ў растворы.

Для целабіёзы характэрныя рэакцыі з удзелам альдэгіднай (паўацэтальнай) групы і гідраксільных груп, можа ўтвараць гліказіды са спіртамі, амінамі, іншымі монацукрыдамі. Пры кіслотным гідролізе або пад дзеяннем фермента β-глюказідазы расшчапляецца з утварэннем 2 малекул глюкозы:

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.