Пераноска ў драўляным цэбары

Цэ́бар[1] — вялікая пасудзіна для вады ці іншых вадкасцяў, на верхнім боку якой з процілеглых бакоў размешчаны выступы з адтулінамі ці ручкі («вушы»), якія выкарыстоўваюцца для пераноскі двума ці больш людзьмі.

Драўляны цэбар — адкрыты бандарны выраб, у якім вушы зроблены з дапамогай двух даўжэйшых дошчачак-клёпак, а у іх верхняй частцы, якая выступае, знаходзяцца адтуліны для палкі для пераноскі. Тыповая ёмістасць драўлянага цэбару — ад 60 да 120 літраў.

Металічны цэбар (звычайна для малака) мае ёмістасць 18 ці 36 літраў, вырабляецца з алюмінію або сталі (нержавеючай або луджанай дэкапаванай), мае ручкі для пераноскі.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.