Цытазін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне4-амінапірымідзін-2(1H)-он
Традыцыйныя назвы2-оксі-4-амінапірымідзін
Хім. формулаC4H5N3O
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса111,102 г/моль
Шчыльнасць1.6 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення320—325 °C (разбураецца) °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS71-30-7
PubChem597
Рэг. нумар EINECS200-749-5
SMILES
ChemSpider577

Цытазі́н (2-оксі-4-амінапірымідзін) — пірымідзінавая азоцістая аснова. Змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК).

Крышталічнае рэчыва белага колеру, tпл ~ 320 °C, добра раствараецца ў шчолачах, дрэнна ў халоднай вадзе; слабая аснова.

Малекула цытазіна мае плоскую канфігурацыю. У ДНК утварае за кошт 3 вадародных сувязей камплементарную пару з гуанінам.

Вядомы мінорныя асновы цытазіна — 5-метылцытазін (выяўлены ў саставе ДНК вышэйшых раслін і некаторых бактэрый) і 5-оксіметылцытазін (у некаторых штамах фагаў кішэчнай палачкі). Зыходныя рэчывы для біясінтэзу цытазіна — аспарагінавая кіслата і карбамаілфасфат, які сінтэзуецца з двухвокісу вугляроду і аміяку з удзелам АТФ.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.