Цыстра | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | Струнны інструмент, хардафон |
Роднасныя інструменты | Лютня, мандаліна |
![]() |
Цыстра (ад фр.: cistre) — старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент. Па форме нагадвае сучасную паўавальную мандаліну. Мае 5-12 парных струн (хораў). Была распаўсюджана ў Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы ў XV — пачатку XIX стст. (асабліва ў гарадскім асяроддзі ў канцы XVIII — пачатку XIX стст.). Спецыфічнай разнавіднасцю цыстры ў Еўропе другой паловы XVIII — першай паловы XIX стст. была англійская гітара. Разнавіднасці цыстры — вялікая басовая, тэнаровая, малая.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.