Цы́ркуль (ад лац.: Circulus[1] — круг, акружнасць) — прылада для малявання акружнасцей і дуг акружнасцей, таксама можа быць выкарыстаны для вымярэння адлегласцей, у прыватнасці, на картах. Можа быць выкарыстаны ў геаметрыі, чарчэнні, для навігацыі і іншых мэтаў.
Цыркуль робіцца з металу, пластмасы, драўніны і складаецца з двух частак, злучаных шарнірам. Звычайна на канцы адной з іх размяшчаецца іголка, на канцы другой — пішучы прадмет (напрыклад, грыфель). У вымяральнага цыркуля іголкі на абедзвюх ножках.
Адмысловы набор, які змяшчае апроч цыркуля дадатковае прыладдзе (такое як зменныя іголкі) і інструменты (кронцыркуль, вымяральны цыркуль, рэйсфедар), а таксама футарал з адпаведнымі паглыбленнямі для іх завецца гатавальняй.
Галерэя
Стары металічны цыркуль Сучасныя цыркулі Кронцыркуль
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.629
Гл. таксама
- Штангенцыркуль
- Лінейка
- Транспарцір
- Таўшчынямер
Цікавыя факты
- Намаляваны на гербе ГДР, дзе сімвалізуе інтэлігенцыю.
Спасылкі
- Циркуль(недаступная спасылка) // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыркуль
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.