Цыліндр — адна з галоўных частак поршневага рухавіка ўнутранага згарання. Уяўляе сабою рабочую камеру аб'ёмнага выцяснення.
Унутраныя і вонкавыя часткі цыліндраў падвяргаюцца рознаму нагрэву і звычайна выконваюцца з асобных частак:
- унутраная частка — працоўная ўтулка або гільза цыліндра
- вонкавая — кашуля
Паміж унутранымі і вонкавымі часткамі маецца прастора, у рухавіках з вадзяным астуджэннем тут цыркулюе астуджальная вадкасць.
У пераважнай большасці выпадкаў кашулі цыліндраў выконваюцца ў відзе адной адліўкі для ўсяго шэрагу цыліндраў і завуцца блокам цыліндраў. Корпус блока цыліндраў вырабляюць звычайна з таго ж матэрыялу, што і станіна рухавіка.
Выгляд цыліндраў можа вар'ірвацца ў залежнасці ад канструкцыі рухавіка.
У Сеціве
- The Long History of Reverse-Cylinder Engine Designs Архівавана 9 снежня 2012. — motocrossactionmag.com
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.