Цыклапрапан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₃H₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS75-19-4
PubChem6351
Рэг. нумар EINECS200-847-8
SMILES
ChemSpider6111

Цыклапрапан, трыметылен — хімічнае злучэнне з формулай C3H6, найпросты вуглевадарод аліцыклічнага (карбацыклічнага) шэрагу; адносіцца да цыклаалканаў і з'яўляецца іх першым членам гамалагічнага шэрагу.

Фізічныя ўласцівасці

Бескаляровы гаручы газ з характэрным пахам, які нагадваюць пах петролейнага эфіру. Атамная маса 42,08 а.а.м. Адносная шчыльнасць 1,879. Шчыльнасць 0,720 г/см³ (пры тэмпературы —79 °С). Пры тэмпературы 4—20 °C і ціску 5 атм пераходзіць у вадкі стан; тэмпература плаўлення −127,42 °C, тэмпература кіпення пры атмасферным ціску −32,8 °C. Мала раствараецца ў вадзе (адзін аб'ём газу пры + 20 °C раствараецца ў 2,85 аб'ёму вады). Лёгка раствараецца ў этаноле, петролейным эфіры, хлараформе і тлустых алеях. Лёгка запальваецца, сумесі з паветрам, кіслародам або закісам азоту выбуханебяспечныя.

Значэнне для медыцыны

Цыклапрапан выкарыстоўваецца для ўступнага і асноўнага наркозу (цыклапрапан з кіслародам); часцей выкарыстоўваецца ў камбінацыі з іншымі сродкамі для наркозу (закіс азоту, эфір) і з цягліцавымі рэлаксантамі. Паказаны хворым з захворваннямі лёгкіх, бо не выклікае раздражнення слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Яго можна прызначаць пры хваробах печані і пры дыябеце. Цыклапрапанавы наркоз можа выкарыстоўвацца для кароткачасовых аператыўных умяшанняў.

Да выкарыстання цыклапрапана дапускаецца толькі медыцынскі персанал, які прайшоў адпаведны інструктаж.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.