Цыклагексан
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₆H₁₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS110-82-7
PubChem8078
Рэг. нумар EINECS203-806-2
SMILES
RTECSGU6300000
ChemSpider7787

Цыклагексан, цыклагексаметылен[1], гексаметылен[2], гексагідрабензол[2] — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.

Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.

Атрыманне

Атрымоўваюць каталітычнай гідрагенізацыяй бензолу ў вадкай фазе пры тэмпературы 150—250 °C і ціску 1—2,5 МПа (выхад 99 %), а таксама вылучаюць рэктыфікацыяй з нафтапрадуктаў.

Выкарыстанне

Цыклагексан выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны асноўнага арганічнага сінтэзу, растваральніка. Таксама выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай прамысловасці ў якасці экстрагента.

Зноскі

  1. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 264. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  2. 1 2 Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 264. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 142. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.