Цуд — нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з'ява, выкліканая умяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра цуды характэрны для ўсіх рэлігій.

У т.зв. рэлігіях адкрыцця (хрысціянства, іслам, іўдаізм) цуд лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця і доказам усемагутнасці Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «цуд» набыло шмат інтэрпрэтацый: Марцін Лютэр далучаў да цуду ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра цуды недакладнымі. Фрыдрых Шлеермахер абвясціў цуды рэлігійным эквівалентам выпадковасці. Рудольф Бультман прапанаваў метад дэміфалагізацыі хрысціянства, згодна з якім хрысціянская міфалогія страчвае рысы цуда, а сапраўднае тлумачэнне цуда бачыў у атаясамленні веры ў цуда і веры ў Бога.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.