Праліў Цуга́ру, таксама Сангарскі праліў (яп.: 津 軽 海峡) — праліў паміж японскімі астравамі Хонсю і Хакайда, злучае Японскае мора з Ціхім акіянам.

Шырыня праліва 18-110 км, даўжыня — 96 км. Глыбіня суднаходнай часткі змяняецца ад 110 да 491 м.

У праліве ёсць шмат добрых якарных стаянак, але няма месцаў, цалкам закрытых ад ветру. Хуткасць цячэння ў сярэдзіне праліва - каля 3 вузлоў. Цячэнне часта падзяляецца на некалькі асобных плыняў, якія перыядычна мяняюць свой кірунак. Прылівы да 2 м.

Абодва берагі гарыстыя і пакрытыя лесам.

алоўныя парты: Хакадатэ (на востраве Хакайда) і Аомары (на востраве Хонсю).

Пад пралівам Цугару пабудаваны самы доўгі ў свеце транспартны тунэль (каля 54 км) — Сэйкан.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.