Цна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 130 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Рашаткі |
• Вышыня | каля 158,6[1] м |
• Каардынаты | 54°21′58″ пн. ш. 26°59′35″ у. д. |
Вусце | Уша |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры |
• Вышыня | каля 142,3[1] м |
• Каардынаты | 54°23′03″ пн. ш. 26°42′34″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Вілейскі раён, Маладзечанскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цна — рака ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Віліі).
Назва
Назва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[2].
З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[3], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[4].
Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).
Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].
Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».
Гідраграфія
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Рашаткі Маладзечанскага раёна, упадае ва Ушу прыкладна за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны.
Каля ракі вёскі Цна (Вілейскі раён), Чарчонава (Маладзечанскі раён).
Зноскі
- 1 2 Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
Літаратура
- Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 10—11. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)