Цна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 70 км² |
Вадацёк | |
Вусце | Свіслач |
• Каардынаты | 53°57′05″ пн. ш. 27°29′50″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Мінскі раён |
вусце |
|
вусце |
Цна — рака ў Беларусі у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Назва
Па адной з версій назва Цна балцкага паходжання, якая з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[1].
З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[2], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[3]. Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».
Мяркуецца, што даўней у незахаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).
Паводле іншай версіі назва Цна славянскага паходжання (ад аг.-усх.-слав.: Дьсна «правая») і блізкая да гідроніма Дзясна[4]. Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].
Гідраграфія
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча Цны каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Цна выцякала з балаціны, на паўночным ускрайку якой была вёска Забалоцце, з-пад пагорка, на якім цяпер могілкі (паміж Забалоццем і Дроздава).
На карце 1797 г. рэчка пазначаная як «Цнянка». Паселішчы на яе берагах абазначаліся як «Цна-Хмарынская», «Цна-Ёдкава» і «Цнянка».
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
- ↑ Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. Т. IV. С. 303.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
Літаратура
- Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)