Вёска
Цна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°58′07″ пн. ш. 27°34′58″ у. д.
Насельніцтва
  • 823 чал. (1999)
СААТА
6236878066
Цна на карце Беларусі ±
Цна (Цнянскі сельсавет) (Беларусь)
Цна (Цнянскі сельсавет)
Цна (Цнянскі сельсавет) (Мінск)
Цна (Цнянскі сельсавет)

Цна[1] (Цна-Ё́дкава; трансліт.: Cna, руск.: Цна) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. У 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска[2].

Назва

Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі Цна. Гэты гідронім балцкага паходжання[3].

Гісторыя

У 1815 годзе вёска Цна, уласнасць Вінцэнта Талочкі[4]. 12(19?) сакавіка 1817 года маёнтак Цна набыў у Вінцэнта Талочкі на аўкцыёне ігуменскі межавы суддзя Ануфрый Наркевіч-Ёдка[5].

У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць І. Ёдкавай. У 1870 годзе вёска Цна Сёмкава-Гарадзецкай воласці, 40 душ мужчынскага полу, таксама маёнтак Цна І. Ёдкавай. У 1897 годзе ў вёсцы Ёдкава-Цна (Іодково-Цна) 42 двары, 257 жыхароў, прыпісная царква, хлебазапасны магазін. На поўнач ад вёскі месцілася Хмарынская Цна, 27 двароў, 155 жыхароў; таксама былі маёнтак Цна (уладальнік Цімафееў), 4 двары, 11 жыхароў, маёнтак Цна (уладальнік Масальскі), 3 двары, 4 жыхары[4].

Пазней цэнтр Цнянскага сельсавета, у 2004 годзе вёска ўвайшла ў склад Мінска. Вясковая вуліца і завулак Рабочы былі пераназваны ў вуліцу і завулак Ёдкаўскія, вуліца Кальцавая была пераназваная ў вуліцу Хмарынскую. Таксама вясковыя вуліцы займелі назвы Малафееўская, Апалінар’еўская і Ліпавая ў гонар колішніх суседніх фальваркаў Малафееўка, Апалінарава і вёскі Ліпавы Копец[6].

Насельніцтва

  • 1897 год — 42 двары, 257 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 50 двароў, 267 жыхароў; фальварак, 3 двары, 14 жыхароў
  • 1941 год — 50 двароў, 326 жыхароў
  • 1997 год — 233 гаспадаркі, 793 жыхары
  • 1999 год — 823 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска»
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
  4. 1 2 Памяць 1998, с. 628.
  5. 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 74.
  6. Сацукевіч І. І., с. 10.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.