Цзы (кіт.: 子, піньінь: zǐ) — спадчынны тытул знаці ў старажытным Кітаі. Сімвалам улады быў яшмавы пярсцёнак[1].
Прыблізна адпавядае еўрапейскаму тытулу «віконт»[2].
У часы дынастыі Чжоу быў чацвёртым з пяці рангаў знатнасці (чжухоу): гун, хоу, бо, цзы, нань. Гэтыя пяць тытулаў насілі валадарныя князі.
У адпаведнасці з тытулам, асобе вылучаўся зямельны надзел. Надзел для цзы быў квадрат з бокам у 50 лі (28,8 км)[3].
Зноскі
- ↑ Конфуций. Уроки мудрости. — М.: ЭКСМО-ПРЕСС и Х.: «ФОЛИО» 2000.
- ↑ Журнал «Самиздат»Чжоу. Историческая справка
- ↑ Чжоу. Историческая справка
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.