Цешаўлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цешаўле
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва
  • 2 170 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Цешаўля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Цешаўле.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэшаўленскі сельсавет у складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чэшаўле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Перхавіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Люшнева і Марусіна[1]. У 1965 годзе сельсавет перайменаваны ў Цешаўлянскі, а цэнтр сельсавета атрымаў назву Цешаўля. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цешаўлянскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты пераданы ў Навамышскі сельсавет[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак і 8 вёсак[4]:

Населены пункт Каардынаты
вёска Белалессе53°12′04″ пн. ш. 25°51′03″ у. д.
вёска Забалацце53°10′58″ пн. ш. 25°50′33″ у. д.
вёска Лебяжаны53°10′54″ пн. ш. 25°52′07″ у. д.
вёска Люшнева53°14′11″ пн. ш. 25°42′14″ у. д.
пасёлак Першамайскі53°14′02″ пн. ш. 25°50′20″ у. д.
вёска Старая Мыш53°11′46″ пн. ш. 25°53′40″ у. д.
вёска Цешаўле53°13′43″ пн. ш. 25°49′06″ у. д.
вёска Цюхнявічы53°15′20″ пн. ш. 25°48′22″ у. д.
вёска Шпакоўцы53°14′25″ пн. ш. 25°49′33″ у. д.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  4. Звесткі на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.