Цеча | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 7 600 км² |
Расход вады | 6,7 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ірцяш |
• Каардынаты | 55°46′10″ пн. ш. 60°44′02″ у. д. |
Вусце | Ісець |
• Каардынаты | 56°14′12″ пн. ш. 62°57′03″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ісець → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Чалябінская вобласць, Курганская вобласць |
Код у ДВР | 14010500712111200003085 |
![]() |
|
![]() ![]() ![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Цеча (руск.: Те́ча) — рака ў Чалябінскай і Курганскай абласцях Расіі, правы прыток Ісеці. У XX стагоддзі падвяргалася інтэнсіўнаму радыеактыўнаму забруджанню. Бярэ пачатак з возера Ірцяш.
Па дадзеных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Іртышскай басейнавай акругі, рачны басейн — Іртыш, рачны падбасейн — Табол. Даўжыня — 243 км, плошча вадазборнага басейна — 7600 км², падзенне ракі складае 145 м, сярэдні ўхіл 0,6 ‰. Расход вады за 27 км ад вусця — 6,7 м³/с.
Вадазборны басейн ракі Цеч знаходзіцца на ўсходнім схіле Сярэдняга і Паўднёвага Урала на Перадуральскім плато.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.