Цецераў
Характарыстыка
Даўжыня
Басейн 15 300 км²[1][2]
Расход вады 18,4 м³/с[3]
Вадацёк
Выток Носіўкы
  Каардынаты 49°48′43″ пн. ш. 27°57′36″ у. д.
Вусце Кіеўскае вадасховішча і Дняпро[1]
  Каардынаты 51°01′57″ пн. ш. 30°17′03″ у. д.
Ухіл ракі 0,5 ‰[1]
Размяшчэнне
Водная сістэма Кіеўскае вадасховішча

Краіна
=
physical
Цецераў
Цецераў
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цецераў (укр.: Тетерів) — рака ва Украіне, правы прыток Дняпра, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня 385 км. На рацэ горад Жытомір.

Пачынаецца ў Жытомірскай вобласці з крыніц паблізу сяла Носіўкі. Да Радамышля цячэ ў вузкай даліне з крутымі або ўмерана крутымі схіламі, месцамі — у скалістай цясніне. Ніжэй даліна расшыраецца да 5 км, пойма забалочаная, шырынёй да 2 км. Рэчышча слабазвілістае, да Радамышля парожыстае, ніжэй падзяляецца на рукавы і пратокі, мае астравы, старыцы, шырыня да 120 м.

Асноўныя прытокі: Гнылоп’яць, Гуйва, Здвыж (справа), Ірша (злева). Для рэгулявання сцёку і гаспадарчых патрэб на Цецераве створаны шэраг вадасховішчаў і сажалак.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Каталог річок УкраїниКиїв: 1957. — 192 с.
  2. 1 2 Наукове товариство імені Шевченка Encyclopedia of Ukraine(untranslated).
  3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.

Літаратура

  • Яковенко Ю. П. Тетерів // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.