Горад
Цетава
макед.: Тетово
алб.: Tetova
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статыстычны рэгіён
Полажскі
Абшчына
Цетава
Каардынаты
42°00′37″ пн. ш. 20°58′17″ у. д.
Граданачальнік
Садзі Беджэці (ДПА)[1]
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Калкандэлен
Плошча
  • 261,89 км²
Вышыня НУМ
300 м
Насельніцтва
52 915 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+389 044
Паштовы індэкс
1200
Аўтамабільны код
TE
Афіцыйны сайт
tetova.gov.mk (алб.)
Цетава на карце Паўночнай Македоніі
Цетава (Паўночная Македонія)
Цетава

Це́тава (макед.: Тетово, алб.: Tetova) — горад на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, цэнтр абшчыны Цетава, пабудаваны ля падножжа горнага масіва Шар у гісторыка-геаграфічнай вобласці Полаг. Праз Цетава працякае рака Пена. Горад размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора.

Насельніцтва Цетава — 52 915 чалавек (2002). У Цетава два ўніверсітэты: Дзяржаўны ўніверсітэт Цетава і міжнародны Паўднёва-ўсходне-еўрапейскі ўніверсітэт. Праз Цетава праходзіць шаша з Скоп’е на Госцівар.

Па легендзе, горад названы ў гонар героя Цета, які, нібы, ачысціў горад ад змей.

Рака Пена ў Цетава

Гісторыя

Цетава было заснавана ў XIII стагоддзі як невялікі праваслаўны пасёлак — Хцетава, вакол царквы Святой Багародзіцы. У канцы XIV стагоддзя Цетава разам з астатняй Македоніяй было заваявана Асманскай імперыяй. З ростам мусульманскага насельніцтва ў Македоніі ў XV стагоддзі сталі будавацца мячэці, лазні і рынкі. Цетава стала важным гандлёвым цэнтрам для мясцовых земляробаў і рамеснікаў, а таксама важным умацаваным пунктам. Пры турках Цетава звалася Калкандэленам. Да XIX стагоддзя, калі насельніцтва Цетава стала павялічвацца за кошт навакольных вёсак, колькасць жыхароў налічвала 4500. У 1912, у выніку Балканскіх войнаў, Цетава стала сербскім горадам. Падчас Другой сусветнай вайны Цетава кіравалася сумесна Італіяй і яе марыянетачным рэжымам у Албаніі. Камуністычная партыя Македоніі была ўтворана 19 сакавіка 1943 г. у Цетаве.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2002 года ў горадзе пражываюць 52 915 жыхароў. Цетава мае змяшаны этнічны склад.

Нацыянальнасць Усяго
Македонцы 18 555 (35,07 %)
Албанцы 28 897 (54,61 %)
Туркі 1 878 (3,55 %)
Цыгане 2 352 (4,44 %)
Влахі 13
Сербы 587
Башнякі 156
Астатнія 419 (1,17 %)

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.