Вёска
Церашок
Церашок на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Церашок[1] (руск.: Терешок) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Церашок абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
З 1930 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці.
У 1937 годзе Стадолішчанскі раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
У 1961 годзе Стадолішчанскі раён скасаваны, вёска перайшла ў падпарадкаванне Пачынкаўскага раёна.
Геаграфія
На ўсход ад вёскі размешчаны чыгунычны прыпыначны пункт Крапівінская.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.