Вёска
Церабель ![]() Уезд з боку Сяргеевічаў
Церабель на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Це́рабель[1] (трансліт.: Cierabieĺ, руск.: Теребель) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 47 км на захад ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Церабелка, на ўсход ад урочышча Ліпнікі.
Назва
Назва паходзіць ад слова церабіць, гэта значыць вёска займае выцерабленае, ачышчанае ад лесу месца.
Гісторыя
![](../I/Cierabie%C4%BA2.jpg.webp)
Пра старажытнасць вёскі сведчыць каменная зброя, якую, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, часта знаходзілі каля вёскі і возера Муха[2].
У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да дамена Таўкачэвічы, а пазней Дудзічы Януша Быхаўца (?—1653). Пазней у валоданні Заранкаў, Прозараў, Ельскіх.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Церабелка Ігуменскага павета Мінскай губерні. З 1857 года ў валоданні Аляксандра Ельскага, належыць да дамена Замосце. У 1897 вёска ў Дудзіцкай воласці, ёсць хлебазапасны магазін, капліца. У 1888 годзе адкрытая царкоўнапрыходская школа[3].
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылава, была кузня[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года нямецкія войскі спалілі вёску, загубілі 30 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[3].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].
Насельніцтва
![](../I/0c68183fc5e93eaa60ffcd434068c840.png.webp)
- 1800 — 25 двароў, 167 жыхароў
- 1897 — 65 двароў, 397 жыхароў
- 1908 — 75 двароў, 491 жыхар
- 1917 — 86 двароў, 478 жыхароў
- 1940 — 65 двароў, 340 жыхароў
- 1960 — 210 жыхароў
- 1999 — 55 жыхароў
- 2010 — 21 жыхар
- 2012 — 15 гаспадарак, 24 жыхары
Славутасці
- Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну (1968)
Вядомыя ўраджэнцы
- Уладзімір Ляпёшкін (1928—1994) — беларускі паэт, педагог.
- Галерэя
- Цэнтральная вуліца
- Дарожны ўказальнік на ўездзе з боку Крыстампалля
- Абеліск землякам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[7]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Церабе́ль, Церабе́лле, н.
- ↑ Jelski A. 1892, с. 301.
- 1 2 3 Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 192—193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Jelski A. Terebela // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — 1892. — С. 301—302. — 960 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Церабель