Ценіца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,6 м
Даўжыня 0,98 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,162 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,21 км
Найбольшая глыбіня 8,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,74 м
Басейн
Плошча вадазбору 18,9 км²
Выцякаюць Ценіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ценіца (Беларусь)
Ценіца
Ценіца
Ценіца (Віцебская вобласць)
Ценіца
Ценіца
Map

Це́ніца[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае, у басейне ракі Обаль.

Плошча паверхні 0,162 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,74 м. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 18,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад лесам, на ўсходзе разараныя. Выцякае рака Ценіца.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ценіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 270.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. 2 500 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.